Дарагія педагогі, навучэнцы, бацькі і ўсе, хто мае дачыненне да нашага каледжа! Ва ўсіх установах адукацыі Беларусі ёсць добрая традыцыя: пачатак новага навучальнага года, першага верасня, адзначаць як Свята ведаў.
1 верасня – значны дзень, з якога пачынаецца дарога ў будучыню, у цікавае жыццё. Вялікае заўсёды пачынаецца з малога. Паўнаводная рака жывіцца маленькімі ручайкамі. З невялікага верша пачынаецца вялікая паэзія. Любоў да сваёй краіны пачынаецца з замілавання да месца, дзе нарадзіліся і выраслі, пачалі ўсведамляць свет, зрабілі першыя крокі ў самастойнае жыццё:
Карані свае помні на гэтай зямлі,
Што прызначана Богам і лёсам:
Свае першыя крокі твой дзед тут зрабіў,
Першы раз запляла маці косы.
Пад блакітам нябёс Беларусі святой
Да цябе дакрануўся анёлак,
Калі ты уздыхнуў першы раз і табой
Пачалася пісацца старонка.
Хай усё, што ты ў летапіс зможаш ўпісаць
Будзе славай Радзіме і людзям.
І тады сваім унукам ты зможаш сказаць:
«Беларусь хай вам гонарам будзе!»
Н. Астрамецкая
Віншую са святам і жадаю настойлівасці, аптымізму, поспехаў у навучанні і працы, прафесійнага майстэрства, ажыццяўлення вашых самых смелых мар і рэалізацыі грандыёзных планаў. Няхай прыгажосць нашай цудоўнай сінявокай Радзімы кранае струны вашай душы кожны новы дзень!
З павагай, бібліятэкар І. Сірач