20 февраля, 2020


Да юбілею Рыгора Барудуліна

  24 лютага споўнілася б 85 гадоў народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.

   Талент Рыгора Барадуліна - адзін з самых значных і самабытных у сучаснай беларускай паэзіі. Рыгор Барадулін - паэт-лірык, ліра-эпік, ліра-сатырык, востры публіцыст, эсэіст, дасведчанны крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. У графе прафесія ён звычайна ставіць літаратар. Гэта яго прызванне, яго жыццё, яго лёс. Па спосабу светаўспрымання, спосабу бачыць з'явы і рэчы ён - паэт. Гэта яго сацыяльная, грамадская, асабістая функцыя, яго натура.

У рамках святкавання 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна з 20 лютага да сярэдзіны сакавіка бібліятэка каледжа прапануе выставу літаратуры “Зямля бацькоў дала мне права”.