К 90-летию Анатолия Велюгина



  Творчасць 

    Анатоль Вялюгін пачаў друкавацца з 1934 года. Першы зборнік вершаў - «Салют у Менску» (1947). Актыўна выступаць зь вершамі пачаў з 1938 года. Лірыка А. Вялюгіна — дасягненьне беларускай паэзіі. Яго творчасьці ўласьцівы яркая мэтафарычнасьць, асацыятыўная вобразнасьць, філігранная апрацоўка слова. У паэзіі А. Вялюгіна шчырае апяваньне роднай зямлі, пранікнёная споведзь паэта-франтавіка, які прайшоў суровыя выпрабаваньні ваеннага ліхалецьця, разнастайныя грамадзянскія і інтымныя пачуцьці сучасьніка: зборнікі «Негарэльская арка» (1949), «На подступах» (1952), «На зоры займае» (1958), «Насьцеж» (1960), «Адрас любві» (1964, выбранае), «Вершы і баляды» (1969), «Верасовы ўзятак» (1974), «Песьня зялёнага дуба» (1989), «3 белага каменьня — сіняе пламеньне» (1993), патрыятычныя матывы («Прызнаньне ў любові»), пантэістычнае стаўленьне да прыроды («Сьпелы бор»). У жанры паэмы распрацоўваў гісторыка-рэвалюцыйную тэму («Бацька Дняпро», 1955, «Вецер з Волгі», 1963).
Аўтар паэтычных зборнікаў для дзяцей «Галубы» (1949), «Тры гудкі» (1951), «Рыбы нашых рэк» (1952), «Дзіцячы сад» (1954), «Вада і вуда» (1967).
   Па яго сцэнарах пастаўлены мастацкі двухсэрыйны тэлефільм «Рэха ў пушчы» (1977), мастацкі фільм «Глядзіце на траву» (1985) і 40 дакумэнтальных фільмаў: «Дарога без прывалу» (1964, з Р. Няхаем), «Балада пра маці» (1965), «Бацька Нёман» (1966), «Арліная крыніца» (1966), «Генэрал Пушча» (1967), «Белая вежа» (з С.Сплашновым, 1968), «Там, за ракой — Дзяржынава» (1968), «Агонь» (1969), «Таямніца Івянецкай пушчы» (1970), «Я — крэпасьць, вяду бой» (1972), «А зязюля кукавала» (1972), «Магілёў — дні і ночы мужнасьці» (1974), «Гарызонты дарог» (1977), «Навальнічная далеч памяці» (1985) і іншыя.
   У перакладзе А. Вялюгіна на беларускую мову асобнымі выданьнямі выйшлі: М. Лермантаў «Каўкаскі палоньнік» і «Баярын Орша» (паэмы, 1950), Ю. Тувім «Падарунак дзецям» (1956, з С. Дзяргаем), Э. Межэлайціс «Паэма братэрства» (з М. Калачынскім, 1958); кнігі для дзяцей П. Варанько «Хлопчык Памагай» (1958), Д. Белавус «Птушыныя галасы» (1960); паэмы М. Нагнібеда «Званы Хатыні» (1973) і «Матулям з Расон» (1979). Пераклаў паасобныя вершы У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Бранеўскага і іншыя. Склаў зборнікі «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).




Фільмаграфія

   Па  сцэнарыях Анатоля Вялюгіна пастаўлены мастацкі двухсерыйны тэлефільм «Рэха ў пушчы» (1977), мастацкі фільм «Глядзіце на траву» (1985) і 40 дакументальных фільмаў: «Дарога без прывалу» (1964, з Р. Няхаем), «Балада пра маці» (1965), «Бацька Нёман» (1966), «Арліная крыніца» (1966), «Генерал Пушча» (1967), «Белая вежа» (з С.Сплашновым, 1968), «Там, за ракой — Дзяржынава» (1968), «Агонь» (1969), «Таямніца Івянецкай пушчы» (1970), «Я — крэпасць, вяду бой» (1972), «А зязюля кукавала» (1972), «Магілёў — дні і ночы мужнасці» (1974), «Гарызонты дарог» (1977), «Навальнічная далеч памяці» (1985) і інш.